Пошук

25.05.2020 15:01   Тэкст і фота: с. Магдаліна Кулай CSCII / Catholic.by

У парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся сямейны конкурс на лепшую творчую працу, звязаную з жыццём і дзейнасцю Вялікага Папы, з нагоды 100-гадовага юбілею яго нараджэння.

Сем’і парафіі актыўна паставіліся да гэтай справы, падрыхтаваўшы малюнкі, відэа, песню, вершы, асабістыя сведчанні.

У цэлым на конкурсе было прадстаўлена 26 творчых прац.

Галасаванне адбывалася ў два этапы: першы — праз інтэрнэт, другі — па меркаванні спецыялістаў (мастака, спецыяліста па відэа) і выбар лепшага верша па меркаванні вернікаў, якія не карыстаюцца інтэрнэтам.

Такім чынам былі вызначаны па два прызёры ў кожнай намінацыі:

  • малюнак: па выніках інтэрнэт-галасавання — Кірыл Цуканаў (малюнак № 10); па меркаванні мастака, настаўніка малявання Святланы Мусiк — сям’я Пятровых (малюнак № 7);
  • відэа і песня: па выніках інтэрнэт-галасавання — Кірыл Цуканаў (вiдэа № 5); па меркаванні спецыяліста па відэа, Валерыя Дубіцкага з кампаніі «Аксіквідэа» — Вера Сінкевіч (вiдэа № 3);
  • верш і апавяданне: па выніках інтэрнэт-галасавання — Людміла Беніцэвіч (верш № 1); па меркаванні парафіянаў, якія не карыстаюцца інтэрнэтам, — Рэгіна Белакапытава (сведчанне № 3).

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Арганізатары віншуюць пераможцаў і шчыра дзякуюць усім, хто ўзяў актыўны ўдзел у конкурсе, паказаўшы гэтым сваю любоў да Бога і ўдзячнасць Яму за жыццё і сведчанне веры св. Яна Паўла ІІ. Таксама арганізатары заахвочваюць наследаваць прыклад веры Вялікага Папы і яго сведчанне любові да Бога і бліжняга.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця