Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 17 мая адышла ў вечнасць Валянціна Барок, маці ксяндза Вячаслава Барка і ксяндза Юрыя Барка, душпастыраў парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах.
Пахавальная святая Імша адбудзецца ў аўторак 19 мая а 12-й гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…