Пошук

06.05.2020 11:33   Grodnensis.by
Ілюстрацыйнае фота: Рlanetabelarus.by

6 мая на сайце Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by было апублікавана афіцыйнае паведамленне дыяцэзіяльнай курыі адносна сітуацыі ў Ашмянскім дэканаце.

Паведамленне курыі Гродзенскай дыяцэзіі адносна сітуацыі ў Ашмянскім дэканаце

У сувязі з інфармацыяй у СМІ, якая датычыцца эпідэміялагічнай сітуацыі ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах, курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе наступнае:

  1. Ксёндз канонік Ян Пузына, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах, цяпер знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. Праведзеныя тэсты на прысутнасць каранавірусу ў арганізме далі станоўчы вынік. Здароўе святара паступова ідзе на папраўку.
  2. Парафіяльныя касцёлы ў Ашмянскім дэканаце застаюцца адкрытымі для людзей, якія адчуваюць патрэбу індывідуальнай малітвы. Святыя Імшы і іншыя публічныя набажэнствы не праводзяцца з прычыны ўведзенага каранціну.
  3. Гродзенская курыя горача заахвочвае вернікаў дыяцэзіі і ўсіх людзей добрай волі да малітвы аб вяртанні да здароўя асобаў, закранутых інфекцыяй каранавірусу, а таксама аб хутчэйшым спыненні эпідэміі ва ўсім свеце.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі

Абноўлена 06.05.2020 11:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.