Пошук

30.04.2020 12:06   Тэкст і фота: Таццяна Ефіменка / Catholic.by

29 красавіка завяршыўся дзіцячы конкурс, арганізаваны дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Пінскай дыяцэзіі. Конкурс, які прайшоў у час працяглых вясновых канікул, меў назву «Дзяліся цеплынёй свайго сэрца».

Дзецям было прапанавана выказаць свае пачуцці праз малюнак на паперы. Задача была няпростай, але многія ўзяліся за гэтую справу і паспяхова справіліся.

Большасць малюнкаў якраз і перадала цеплыню, шчырасць, дабрыню дзіцячых сэрцаў. Як вучыць Бог, менавіта справы міласэрнасці паказваюць бескарылівае служэнне, клопат пра бліжняга. Любоў да Бога праяўляецца ў канкрэтных справах, ва ўзаемнай дапамозе людзям, якім патрэбная падтрымка і маральная, і фізічная. Вялікая справа ці малая, ці проста шчырая ўсмешка — усё гэта ўпрыгожвае свет з Божай дапамогай.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць падарункі — наборы для малявання (фламастары, алоўкі, альбомы).

Пераможцы былі вызначаны шляхам адкрытага галасавання ў сацыяльных сетках. Імі сталі Мікалай Малышаў (Пінск), Вікторыя Андросюк і Алёна Сінькоўская (Лагішын), якія атрымаюць каштоўныя падарункі — музычную калонку, беправадныя навушнікі, фітнес-бранзалет.

Арганізатары конкурсу спадзяюцца, што ў пінскім Caritas такія мерапрыемствы стануць традыцыяй, а ўдзельнікі будуць удзячныя за магчымасць праявіць сябе ў добрай справе.

Інфармацыя пра наступныя конкурсы будзе размешчана ў сацыяльных сетках на старонцы Caritas.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.