Пошук

Фота Дзмітрыя Іўчанкі / Fotobel.by

Сёння мы наведаем яшчэ адну святыню Смаргоншчыны — старадаўні касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках.

Сёння дзякуючы супрацоўнікам Смаргонскага раённага цэнтра культуры мы скіруемся на сяміхвілінную відэаэкскурсію ў Жодзішкі — старадаўняе беларускае мястэчка на беразе ракі Віліі.

Тут мы наведаем парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Тройцы — былы кальвінскі збор, у якім убачым унікальныя роспісы вядомага мастака Пётры Сергіевіча.

Вядома, што першая каталіцкая святыня ў Жодзішках была заснавана і пабудавана амаль 500 гадоў таму. Пасля неверагодных гістарычных завірух, духоўных уздымаў і падзенняў, сёння, як і пяць стагоддзяў таму, мясцовыя жыхары пад апекаю свайго пробашча, ксяндза Паўла Калесніка, узносяць у святыні хвалу Богу, адзінаму ў Найсвяцейшай Тройцы.

Абноўлена 04.06.2020 18:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця