Пошук

17.04.2020 10:53   Тэкст: Дзмітрый Мельнікаў / Фота: Ягор Паўлюшчык / Catholic.by

16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства.

Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак. Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для медыцынскіх работнікаў калодзішчанскай паліклінікі 150 шматразовых масак, якія зрабілі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства.

Caritas рады прыняць дапамогу ад усіх, хто хоча і мае магчымасць дапамагчы маскамі, матэрыялам для пашыву і антысептыкамі, якія пазней будуць перададзены патрабуючым.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі таксама звяртаецца да вернікаў з заклікам далучыцца да збору ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй.

 

Абноўлена 17.04.2020 12:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа