Пошук

04.10.2024 10:39   Паводле: Catholicminsk.by / Catholic.by

3 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прызначыў новага пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Ім стаў ксёндз Андрэй Таўрук, які раней нёс душпстырскае служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі.

Адпаведны дэкрэт аб прызначэнні на падставе кан. 523 Кодэкса кананічнага права, падпісаны арцыбіскупам Станеўскім і Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім быў апублікаваны ў дзень прызначэння на сайце архідыяцэзіі Catholicminsk.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа