15 красавіка валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі пачалі шыць маскі ў хатніх умовах. Гатовыя маскі плануецца перадаць на патрэбы пажылых і малазабяспечаных людзей, медыцынскіх устаноў і сацыяльных працаўнікоў.
Калі ў вас ёсць магчымасць аказаць валанцёрскую дапамогу ў пашыве медыцынскіх масак у хатніх умовах, Caritas гатовы прадаставіць і прывезці неабходны матэрыял для працы.
Дабрачыннае таварыства з радасцю прыме тканіну, якую можна перадаваць у офіс Caritas Пінскай дыяцэзіі (вул. Леніна, 16, каб. 107, г. Пінск).
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: +375 29 772 81 21, альбо ў сацыяльных сетках:
facebook.com/caritas_pinsk
instagram.com/caritas_pinsk
Зрабіць ахвяраванне на закупку матэрыялу для пашыву масак можна на разліковы рахунак (р/с BY93 PJCB 3015 0604 3010 0000 0933, код банка PJCBBY2X).