Пошук

14.04.2020 13:26   Паводле: Grodnensis.by

Фота Grodnensis.by
Фота Grodnensis.by

Літургічная служба алтара парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дзве ночы стаяла ў ганаровай варце пры Гробе Пана.

Як паведамляе Grodnensis.by, гэта адна з самых лепшых традыцый іўеўскіх міністрантаў.

Яна нагадвае аб тым, як рымскія салдаты пільнавалі Гроб Пана, і мае назву «старожкі».

«Старожкі» праходзяць у ноч з Вялікай пятніцы на Вялікую суботу і ў ноч Змёртвыхпаўстання Пана. Хлопцы нясуць варту ўдваіх, апранутыя ў касцюмы рымскіх жаўнераў.

Фота Grodnensis.by
Фота Grodnensis.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа