Пошук


Вялікдзень — заўсёды радаснае свята перамогі жыцця над смерцю. Нават у самых складаных абставінах вернікі спяваюць радаснае «Аллелюя» і вітаюць адно аднаго словамі «Хрыстус уваскрос».

Вялікдзень — самая вялікая хрысціянская ўрачыстасць. Яе святкаванне распачынаецца ўвечары ў Вялікую суботу.

На змярканні адбываецца галоўная літургічная цэлебрацыя Касцёла — Пасхальная вігілія.

Адчуць хвалюючую атмасферу таямніцы Уваскрасення і нанава яе перажыць нам дапаможа фотанарыс Віталія Палінеўскага са сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ.

Вялікдзень — урачыстасць, не абмежаваная адным днём. Яе непасрэднае святкаванне працягваецца восем дзён, якія складаюць актаву Пасхі.

Найчасцей раніцай у нядзелю перад святой Імшой на світанні адбываецца прыгожая Рэзурэкцыйная працэсія. Вернікі з радаснымі велікоднымі спевамі ідуць у ёй за сваім Уваскрослым Панам.

Тыя, хто сёлета з-за эпідэміі застаўся дома і не браў у ёй удзелу, могуць духоўна да яе далучыцца ў фотарэпартажы Віктара Ведзеня з мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены — Чырвонага касцёла.

Вялікдзень — гэта адзін вялікі дзень новага стварэння, адроджанага ў пасхальнай таямніцы мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Наш укрыжаваны Збаўца, зняты з крыжа і пахаваны, не застаўся ў цемры грабніцы. Ён сапраўды ўваскрос. Ён кліча нас за сабою.

Вялікдзень — гэта свята надзеі, якая ніколі не памірае.

Абноўлена 14.04.2020 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця