11 красавіка афіцыйны партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Рresident.gov.by апублікаваў віншаванне кіраўніка дзяржавы хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць нам аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.
Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб’ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку.
Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй.
Хачу пажадаць вам душэўнай цеплыні, узаемаразумення ў сямейным асяроддзі, поспехаў ва ўсіх справах.
Аляксандр Лукашэнка