Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведамляе, што Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла быў падрыхтаваны Фармуляр Імшы падчас пандэміі і адпаведнай Літургіі слова на беларускай мове.
ПАВЕДАМЛЕННЕ
Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30 сакавіка 2020 г. Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў паводле шматлікіх просьбаў дазволіць цэлебраваць адмысловую Імшу з просьбай да Бога пакласці канец пандэміі, выкліканай вірусам COVID-19, які ахапіў увесь свет, выдала адмысловы дэкрэт №156/20.
Кангрэгацыя згодна з паўнамоцтвамі, дадзенымі ёй Найвышэйшым Пантыфікам Францішкам, дазваляе цэлебраваць Імшу падчас пандэміі паводле рубрык для Імшаў і малітваў у розных патрэбах у перыяд, пакуль будзе працягвацца гэтая пандэмія.
Фармуляр Імшы і Літургіі слова на беларускай мове, падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла, далучаюцца да гэтага паведамлення.
Заахвочваю святароў цэлебраваць гэтую Імшу ў бліжэйшы час, 4 красавіка, а таксама ў іншыя дні, з захаваннем літургічных прадпісанняў.
Мінск, 3 красавіка 2020 г.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі