Пошук

01.04.2020 14:04   Паводле: Sdb.by
Ілюстрацыйная выява: ria.ru

У апошнія дні ў інтэрнэце шмат фотаздымкаў лекараў з розных краін: стомленых, знясіленых, з глыбокімі адбіткамі ад абаронных касцюмаў на тварах.

Урачы, медыкі, фельчары, усе людзі, якія маюць дачыненне да медыцынскіх і эпідэміялагічных службаў, з’яўляюцца сапраўднымі героямі нашага часу. Яны ў першых шэрагах змагаюцца з пандэміяй, устаючы на абарону чалавечага жыцця.

Як паведамляе Sdb.by, салезіяне Беларусі заклікаюць дзяцей і моладзь далучыцца да флэшмобу #адСЭРЦАдаСЭРЦА і выкладваць у сеціва пад гэтым хэштэгам фотаздымкі, малюнкі, любыя графічныя выявы, спевы, вершы, якія нясуць у сабе падзяку медыкам за іх ахвярную працу.

«Давайце праявім актыўную грамадзянскую пазіцыю і падтрымаем не толькі малітвай, а таксама і такім прыгожым жэстам тых людзей, якія зараз церпяць больш за ўсіх»,

— заахвочваюць арганізатары флэшмобу.

Абноўлена 03.04.2020 15:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа