Пошук

20.03.2020 10:52   Catholic.by

Раніцай 20 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім распарадзіўся ўвесці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэкамендацыі Пастаяннай рады ККББ, скіраваныя на прадухіленне эпідэміі каранавірусу.

Дэкрэт № 04/д/20

Мінск, 20 сакавіка 2020 г.

Згодна з кан. 455 ККП гэтым Дэкрэтам ад 20 сакавіка 2020 г. у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўводжу рэкамендацыі Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 19 сакавіка 2020 г.

Няхай добры і міласэрны Бог праз выкананне гэтых рэкамендацый умацоўвае нас падчас выпрабавання пандэміяй каранавірусу і дапамагае ў выкананні рэлігійных практык, асабліва падчас Вялікага посту — часу ласкі і навяртання.

З благаслаўленнем,

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Кс. Дзмітрый Пухальскі
Канцлер Курыі

Абноўлена 20.03.2020 12:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.