Пошук

16.03.2020 15:53   Тэкст: бр. Эмануэль Антон Юран ОН / Catholic.by

8 сакавіка адзначаўся ўспамін святога Яна Божага, заснавальніка ордэна баніфратраў. У сённяшні неспакойны час, звязаны са страхам і няпэўнасцю перад абліччам новай інфекцыі, прадстаўляем кліп пра гэтага святога.

Усё больш бачны глабальны крызіс, звязаны з распаўсюджваннем каранавірусу. Прагнем заахвоціць усіх да малітвы, каб праз заступніцтва св. Яна Божага прасіць Пана аб дапамозе ў абмежаванні распаўсюджвання вірусу.

Молімся аб ласцы выздараўлення для тых, хто ўжо заразіўся, а таксама аб трываласці і неабходных здольнасцях для працаўнікоў службы аховы здароўя.

Святы Яне Божы, ты адважна прыходзіў на дапамогу хворым і церпячым, не зважаючы на небяспеку для ўласнага жыцця; просім горача, паспяшайся і цяпер нам на дапамогу!

Абноўлена 16.03.2020 15:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.