Пошук

06.03.2020 13:21   Паводле: Grodnensis.by

Фота: Grodnensis.by

У Сапоцкіне недалёка ад Гродна паспяхова вядзецца будаўніцтва Дома для прабывання людзей састарэлага ўзросту. У 2017 г. для рэалізацыі гэтага праекту быў выкуплены будынак былой польскай школы.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, гэта адзін з праектаў, скіраваных на інвеставанне ў развіццё інфраструктуры сацыяльна значных аб’ектаў на тэрыторыі дыяцэзіі, якія ў апошні час рэалізуе дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Гродзенскай дыяцэзіі.

Плануецца, што ў гэтым доме будзе пражываць каля 50 чалавек.

Каб змясціць такую колькасць жыхароў, будынак быў пашыраны шляхам будаўніцтва дадатковага паверха. На сённяшні момант заменены старыя інжынерныя сеткі на новыя (электрыка, ацяпленне, каналізацыя, вентыляцыя), вядзецца мантаж вокнаў.

У вёсцы Нецеч Лідскага раёна на працягу многіх гадоў дзейнічае дзіцячы лагер Caritas. У лагеры шмат робіцца для таго, каб арганізаваць паўнавартасныя ўмовы для адпачынку і развіцця дзяцей.

У будынку лагера ў апошні час быў праведзены рамонт: абноўлены фасад, заменены інжынерныя сеткі (вадаправод, электрасеткі), плануецца рамонт пакояў.

Таму ў новым сезоне дзеці будуць адпачываць у яшчэ больш камфортных умовах.

Усе гэтыя праекты ажыццяўляюцца дзякуючы фінансавай падтрымцы Сенату Рэспублікі Польшча і фонду «Дапамога палякам на Усходзе».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця