Пошук

02.03.2020 13:08   Тэкст: Андрэй Юхнік / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

У перыяд Вялікага посту ў парафіях ладзяцца рэкалекцыі, якія дапамагаюць глыбей пазнаць сутнасць гэтага перыяду і пакаяння, падрыхтаваць душу да перажывання Пасхальнага Трыдууму. З 26 па 29 лютага для супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне таксама прайшлі велікапосныя рэкалекцыі.

Правёў рэкалекцыі пробашч парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве кс. канонік Аляксей Раманчук. Рэкалекцыяніст прапанаваў семінарыстам засяродзіцца над значнымі рэчамі, якія павінны прысутнічаць у жыцці кожнага святара: устрыманасць, чыстасць, маўчанне, малітва, прабачэнне і пакора.

Таксама кс. Аляксей засяродзіў увагу на чатырох тыпах фармацыі святара: агульначалавечай, інтэлектуальнай, духоўнай і пастырскай.

Між іншым ён падзяліўся сваім досведам перажывання семінарыйных гадоў і быцця святаром.

Засваенню пачутых навук і канферэнцый спрыяла ціхая і спакойная атмасфера: на працягу рэкалекцый будучыя святары павінны былі захоўваць маўчанне. У плане духоўных практыкаванняў былі штодзённая Эўхарыстыя і Літургія гадзінаў, Крыжовы шлях, Песні жальбы, пакутнае набажэнства і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

Абноўлена 02.03.2020 13:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа