
Сутнасць фармацыі да святарства заключаецца ў пастаянным «знаходжанні ў дарозе». На гэтым шляху ёсць некалькі этапаў. Кожны з іх — глыбокі вопыт для навучэнца семінарыі, паколькі набліжае яго да святарства. Такі вопыт перажылі 1 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне некалькі яе студэнтаў.
Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў паслугу лектарату студэнту ІІІ курса, а двух студэнтаў V курса ўстанавіў кандыдатамі да прыняцця дыяканскага і прэзбітэрскага пасвячэнняў.
Удзяленне паслугі і ўстанаўленне кандыдатаў адбылося 29 лютага падчас святой Імшы ў семінарыйнай капліцы.
Паслугу лектара атрымаў Аляксандр Шыманскі, які паходзіць з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэнняў былі ўстаноўлены Уладзіслаў Малышка (парафія св. Вацлава ў Ваўкавыску) і Павел Седлярэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары).
Задачай духоўнай семінарыі з’яўляецца фармаванне сталасці кандыдата і гатоўнасці прыняцця пасвячэнняў.
Кожная семінарыя прызначана для таго, каб «тым, каго Пан Бог заклікае да апостальскага служэння, даць магчымасць выпрабаваць вопыт фарміравання, які Хрыстус даў дванаццаці» (PDV, 60).





























