Пошук

28.01.2020 12:20   Тэкст: Анастасія Пятрова / Фота: Мар’ян Клячкоўскі / Catholic.by

25 студзеня ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў канцэрт арганнай і класічнай музыкі.

У канцэрце ўзялі ўдзел маладыя выканаўцы з розных краін, якія вучацца ў Міжнароднай школе QSI, а таксама вучні класу аргана настаўніцы Святланы Рэзько з музычнай школы № 1 імя Л.П. Александроўскай з Мінска.

У канцэрце прагучалі рэлігійныя музычныя творы, калядкі і творы вядомых кампазітараў.

У якасці акампаніятара для маладых талентаў выступіў піяніст Белдзяржфілармоніі, лаўрэат і пераможца нацыянальных і міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў.

Першы падобны канцэрт адбыўся ў навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла тры гады таму, і з той пары падобныя мерапрыемствы сталі добрай святочнай традыцыяй парафіі.

Сёлета сваімі талентамі жыхароў Навагрудка парадавалі юныя музыканты і вакалісты з Беларусі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Кітая і Паўднёвай Карэі, вучні міжнароднай школы QSI у Мінску.

Гэта школа сумеснага навучання, у вучнёўскім калектыве якой прадстаўлена больш за 25 розных культур. Тут вучацца дзеці, бацькі якіх прыязджаюць у Мінск на працу на абмежаваны час: гэта супрацоўнікі дыпламатычных місій, міжнародных грамадскіх арганізацый і замежных прадпрыемстваў.

Абноўлена 28.01.2020 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця