Пошук

27.01.2020 15:45   Тэкст: с. Яна Аляксеева CSSH / Фота: Святлана Лабковіч, Дар’я Стажок / Catholic.by

26 студзеня, у Нядзелю Божага слова, якая сёлета адзначалася ўпершыню, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію святога Антонія ў Слуцку, каб разам з вернікамі засяродзіцца над таямніцай нараджэння Езуса Хрыста — Слова, якое сталася Целам і пасялілася між намі.

Згодна з францішканскай традыцыяй, кожны год у касцёле св. Антонія намаганнямі айцоў францішканаў і сясцёр ядвіжанак, якія тут служаць, будуюцца вялікія бэтлеемскія яслі, якія дапамагаюць вернікам дакрануцца да таямніцы Божага ўцелаўлення. Многія жыхары Слуцка, а таксама госці з іншых мясцін прыязджаюць пабачыць яслі і перажыць Божае Нараджэнне.

Штогод батлейку ў Слуцку наведвае таксама біскуп Юрый Касабуцкі.

Супольная малітва з іерархам заўсёды ўмацоўвае веру парафіянаў, а пачутыя словы гаміліі нанава абуджаюць у сэрцах надзею і распальваюць агонь любові да Бога і бліжніх.

Вернікі парафіі св. Антонія вельмі ўдзячныя біскупу за прысутнасць, малітву і абвяшчэнне Божага слова.

 

 

Абноўлена 27.01.2020 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.