Пошук

24.01.2020 12:48   Паводле: Vitkatedra.by / Фота: Vitkatedra.by / Catholic.by

20 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які сёлета праходзіць пад дэвізам «Будзьма ласкавыя».

Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце катэдральнай парафіі ў Віцебску Vitkatedra.by, супольную малітву ў галоўнай каталіцкай святыні дыяцэзіі ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з ім Каталіцкі Касцёл прадставіў таксама грэка-каталіцкі святар. У набажэнстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і пратэстанцкіх супольнасцяў.

Набажэнства распачалося працэсіяй, на чале якой неслі Святое Пісанне. На пачатку пробашч катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага кс. канонік Валеры Орсік прывітаў усіх удзельнікаў. Падчас набажэнства былі прачытаны малітва да Святога Духа, малітвы паяднання і малітвы надзеі.

Біскуп Алег Буткевіч адзначыў асаблівы характар гэтай сустрэчы:

«Сёння мы не толькі гаворым; сёння мы разам молімся з прадстаўнікамі розных хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый аб такім важным дары еднасці, аб чым прасіў Езус у свайго Айца: „Няхай усе будуць адно“».

Напрыканцы набажэнства прысутныя перадалі адзін аднаму знак супакою.

Абноўлена 24.01.2020 13:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.