![](/3/images/news/2020/01/2020-01-21-fota_49.jpg)
18 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча са слухачамі і выкладчыкамі Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця.
Як паведаміў партал Grodnensis.by, на пачатку сустрэчы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне звярнуў увагу на тое, што слухачы курсаў маюць асаблівую магчымасць глыбей знаёміцца з каталіцкім вучэннем у сферы сям’і і сужэнства, а таксама актыўна ўдзельнічаць у высакароднай справе абароны жыцця.
Сустрэчу працягнула тэатральная сцэнка, якую прадставілі першакурснікі. Падчас выступу прагучалі вядомыя калядныя песні, якія праслаўляюць прыйсце ў свет Божага Сына.
Падчас сустрэчы былі ўручаны дыпломы выпускнікам, якія са свайго боку падзякавалі выкладчыкам і кіраўніцтву курсаў за веды, набытыя за гады навучання.
Пасля святочнай праграмы адбылося дзяленне аплаткай, калі ўсе мелі магчымасць выказаць адно аднаму віншаванні і святочныя пажаданні. Праходзіла сустрэча ў сапраўднай сямейнай атмасферы. Кожны прынёс з сабой штосьці смачнае, таму атрымалася накрыць шчодры салодкі стол. За агульным сталом з гарбатай і печывам было прыемна абмеркаваць вынікі мінулага года і падзяліцца вопытам.
![](/3/images/news/2020/01/2020-01-21-kursy_siamia.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)