Пошук

17.01.2020 10:39   Паводле: Санктуарый Маці Божай у Тракелях / Вк / Catholic.by

15 студзеня ксёндз Юрый Бяганскi, кусташ санктуарыя Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў, благаславiў малітоўную групу касцёльнага руху «Маці ў малітве», якая будзе дзейнічаць пры тутэйшай парафіі.

Вестка пра гэта з’явілася на старонцы санктуарыя ў сацыяльнай сетцы Вк.

Рух «Маці ў малітве» быў заснаваны ў Англіі ў 1995 годзе Веронікай Уільямс. Цяпер гэта 75-гадовая маці і бабуля, якая, перад абліччам пагрозаў сучаснага свету, адчула заклік да асаблівай супольнай малітвы, у якой маці давяраюць сваіх дзяцей і ўнукаў Езусу.

Рух «Маці ў малітве» сёння дзейнічае больш як у 100 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

Ён распаўсюджваецца дзякуючы асабістым кантактам і сведчанням маці. Духоўнасць руху характарызуецца поўным даверам Богу, радаснай паслухмянасцю Яму і Касцёлу.

Сведчанні з усяго свету пацвярджаюць, што малітвы маці Бог выслухоўвае і дае дзецям вялікія ласкi: здароўе, ацаленне ад залежнасцяў, нараджэнне доўгачаканых дзетак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.