Пошук

13.01.2020 11:41   Тэкст і фота: sdb.by

9 студзеня ў гарадскім пасёлку Наваельня (Дзятлаўскі раён) адбылося благаслаўленне дома дзённага прабывання для дзяцей. Перад гэтым у будынку быў зроблены капітальны рамонт.

Як паведамляе партал sdb.by, ужо не першы год салезіяне з дапамогай мясцовых валанцёраў ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Наваельні, даючы магчымасць дзецям і падлеткам падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць хатняе заданне і проста добра правесці час.

Намаганнямі салезіянаў у сялянскай хаце, дзе змяшчаецца дом прабывання, быў зроблены капітальны рамонт.

Мерапрыемства, прысвечанае благаслаўленню адрамантаванага будынка, распачалося ў мясцовым клубе. Перад сабранымі выступілі дзеці, якія спявалі і танчылі, дзелячыся сваімі талентамі.

Пасля выступлення прысутных чакаў салодкі стол і абрад благаслаўлення дома.

Прысутныя дзеці атрымалі падарункі з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.

Цяпер дзеці ў Наваельні зноў маюць магчымасць наведваць дом дзённага прабывання і праводзіць там свой вольны час.

Абноўлена 13.01.2020 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа