Пошук

04.01.2020 14:15   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Павел Зарэцкі

1 студзеня ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які з’яўляецца найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі, адзначаў свой 94-ы дзень нараджэння.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, з гэтай нагоды ў гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе нясе служэнне святар-ветэран, адбылася ўрачыстая святая Імша.

Духавенства і шматлікія вернікі, якія ўзялі ўдзел у набажэнстве, выказалі ксяндзу Юзафу сардэчныя віншаванні і падзяку за вернае служэнне і прыклад самаахвярнасці.

«Богу няхай будзе падзяка за тое дабро, якое спазнаю на працягу ўсяго свайго жыцця», — сказаў ксёндз прэлат, узгадаўшы 63 гады служэння ў Латвіі і Беларусі.

Святар дадаў, што заўсёды кіраваўся дабром людзей, якім жадаў служыць ад усяго сэрца. Ён падкрэсліў, што заўсёды цешыўся, калі бачыў вернікаў, якія ўдзельнічаюць у жыцці сваёй парафіяльнай супольнасці.

Ксёндз Юзаф Трубовіч падзякаваў усім тым, хто сёння прымае актыўны ўдзел у жыцці сваіх парафій і такім чынам спрыяе справе евангелізацыі.

На заканчэнне святой Імшы найстарэйшага святара ў Беларусі павіншавалі наймалодшыя парафіяне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця