Падводзячы вынікі дзейнасці парталу Catholic.by у 2019 годзе, які ўжо завяршаецца, перадусім трэба падзякаваць Пану Богу за ўсё тое, што адбылося на працягу гэтага года, а таксама за тое, чаго не здарылася, хоць магло здарыцца.
Дзякуем Пану Богу за існаванне нашага парталу: нават у значна паменшаным складзе ён працягвае існаваць і дзейнічаць. Не заўсёды гэта адбываецца так, як належыць і як хацелася б, але ж дзякуем Богу і за тое, што ёсць!
Дзякуем таксама Богу за нашых чытачоў і за ўсіх тых, хто сваімі малітвамі і ахвяраваннямі духоўна і фінансава падтрымлівае існаванне парталу Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Дзякуем за супрацоўнікаў і валанцёраў, якія сваёй ахвярнай працай ствараюць змест нашага парталу і такім чынам інфармуюць католікаў і іншых зацікаўленых людзей аб падзеях Касцёла ў Беларусі і свеце.
Божа, за кожнае дабро аддзяч і благаславі ў Новым, 2020 годзе.
Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас