Пошук

27.12.2019 10:48   Catholic.by

«Жывое Евангелле» — менавіта так назваў папа Францішак у сваім Апостальскім лісце «Цудоўны знак» калядную батлейку.

Традыцыя ладзіць батлейкі, вядомая ў Касцёле з Сярэднявечча, дапамагае лепш сабе ўявіць і адчуць атмасферу, у якой спрадвечнае Божае Слова сталася Целам. Яслі з Дзіцяткам Езусам, Марыяй і Юзафам, пастушкамі і жывёламі можна сёння ўбачыць практычна ў кожнай святыні.

Батлейкі з захапленнем разглядаюць дзеткі ў той час, як іх бацькі, бабулі і дзядулі пабожна кленчаць перад гэтымі незвычайнымі «іконамі» Божага Нараджэння, просячы ў Нованароджанага Збаўцы патрэбных ласкаў.

У адзін з калядных дзён мы наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, каб перад гэтай вялікай святыняй нашага народа ўшанаваць Нованароджанага Хрыста.

Паглядзіце, якую прыгожую батлейку пабудавалі будслаўскія вернікі разам з сястрой назарэтанкай Таццянай Стасюкевіч пад кіраўніцтвам свайго пробашча ксяндз Дзмітрыя Дубовіка.

Калі вы таксама жадаеце паказаць прыгажосць сваёй парафіяльнай батлейкі, здымкі можна даслаць на электронную пошту рэдакцыі нашага парталу info@catholic.by.

Самыя прыгожыя з іх мы пастараемся апублікаваць, каб з усімі падзяліцца радасцю Нараджэння Хрыста.

Абноўлена 29.12.2019 08:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця