Пошук

25.12.2019 07:19   Catholic.by
Фота: sputnik.by

24 снежня афіцыйны Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь president.gov.by апублікаваў віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Нараджэннем Хрыстовым.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Больш як 20 стагоддзяў Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях дабра і надзеі. Хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне духоўных арыенціраў - сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці.

Абапіраючыся на традыцыйныя маральныя каштоўнасці, разам з верай мы перадаём нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў, што дапамагае ствараць будучыню на прынцыпах міру, павагі і добрасуседства, такіх запатрабаваных на сучасным этапе развіцця грамадства.

У гэты радасны дзень жадаю здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Няхай гэта светлае свята напоўніць вашы дамы цеплынёй узаемаразумення і дабрабытам.

Аляксандр Лукашэнка

Абноўлена 25.12.2019 10:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа