Пошук

04.12.2019 10:27   Паводле: Святлана Жылевіч / Фота: Ірына Гайдамовіч / waladarka.by

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 30 лістапада, вернікі рознага ўзросту сабраліся на чацвёрты хрысціянскі баль ў парафіяльным доме імя айца Францішка Ярдана, які дзейнічае пры санктуарыі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў.

Як паведаміў сайт санктуарыя Waladarka.by, у межах традыцыйных «Андрэек» тут была арганізавана забаўляльная праграма з жывой музыкай і выступам сапраўднага ілюзіяніста.

На пачатку імпрэзы усіх прывітаў ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, які пажадаў у Божай радасці бавіць час, каб пасля, у штодзённым жыцці, асабліва падчас Адвэнту, дзяліцца радасцю з іншымі.

Свята адкрыла шоў фокусніка. Яго майстэрства прываблівала ўсіх прысутных, здзіўляла, забаўляла і адначасова ўздымала настрой. Потым распачаліся танцы з разнастайнымі забавамі, конкурсамі і латарэяй. Доўгі час сваім выступленнем прысутных радавала моладзь парафіяльнага гурта «Ex anima».

На свята ў госці да браслаўчанаў завітала моладзь з Друі і з віцебскай парафіі Святога Духа.

Браслаўскі хрысціянскі баль — гэта не толькі нагода весела правесці час «запустаў» перад Адвэнтам, але і цудоўная магчымасць, каб вернікі лепш пазнаёміліся і здружыліся паміж сабою.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа