Пошук

21.11.2019 13:43   Catholic.by

Як было паведамлена 21 лістапада на пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінскай вобласці, трансляцыю ўрачыстай святой Імшы Пастэркі на Божае Нараджэнне сёлета плануецца правесці з санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Святая Імша ў ноч Нараджэння Пана традыцыйна называецца «Пастэркай» ад лацінскага слова pastor — пастух, бо менавіта простыя хлопчыкі-пастушкі першымі даведаліся пра нараджэнне ў Бэтлееме Месіі — Хрыста, Збаўцы свету, і прыйшлі Яму пакланіцца, несучы свае сціплыя сялянскія дары. У касцёл вернікі збіраюцца пасля вігілійнай вячэры ў сваіх дамах, так званай куцці, якая традыцыйна складаецца з посных страваў, а распачынаецца дзяленнем аплаткай — прэсным хлебам, падобным да хлеба, які ў Эўхарыстыі ператвараецца ў Цела Хрыста.

Традыцыйна Белтэлерадыёкампанія і Першы канал Беларускага тэлебачання, а таксама тэлеканал «Мір» вядуць прамую трансляцыю ўрачыстай святой Імшы Пастэркі, каб да яе магло далучыцца як мага больш вернікаў, асабліва тых, хто з важных прычын не можа быць у касцёле.

Пачатак трансляцыі 24 снежня ў 21.45.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа