Пошук

07.11.2019 10:31   Тэкст: Уладзіслаў Козел / Фота: Аляксей Заічанка / Catholic.by

З 4 па 6 лістапада міністранты з розных парафій Пінскай дыяцэзіі бралі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы, якая праходзіла ў сценах духоўнай семінарыі ў Пінску. Адказным за яе правядзенне быў кс. Юрый Пракапюк, якому дапамагалі семінарысты.

У цёплай братэрскай атмасферы міністранты мелі магчымасць удзельнічаць у тэарэтычных і практычных занятках, а таксама на некалькі дзён увайсці у рытм семінарыйнага жыцця.

Гэты рытм быў напоўнены канферэнцыямі, малітвамі Літургіі гадзінаў, адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту са спевам і супольным перажываннем Ахвяры святой Імшы.

Адным з цікавых момантаў сталі адкрытыя лекцыі па гісторыі Касцёла, дагматыцы, калі міністранты маглі пазнаёміцца з выкладамі тэалагічнай навукі, якую вывучаюць семінарысты. Таксама была адкрытая лекцыя па этыцы, якая адрозніваецца філасофскім напрамкам.

Арганізатары сустрэчы жадаюць, каб гэты досвед не застаўся толькі ў мінулым, а дапамог удзельнікам у тым, каб прыносіць плён свайго служэння ў родных парафіях.

Абноўлена 07.11.2019 11:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця