Пошук

16.10.2019 08:10   Тэкст і фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў / Catholic.by

13 кастрычніка ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага кс. Алег Зямчонак цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.

За дзень да гэтага ён атрымаў з рук біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прэзбітэрскае пасвячэнне.

На першай Імшы новапрэзбітэра прысутнічала шмат гасцей з розных парафій Віцебска і іншых мясцін.

 

Пасля Эўхарыстыі дзеці парафіі пад кіраўніцтвам сясцёр Служак Найсвяцейшай Панны Марыі Ёнашы Мровец і Люцыны Мусел зладзілі ў гонар ксяндза Алега тэатральную пастаноўку «Беласнежка і сем гномікаў».

Пасля Імшы ксёндз Алег удзяліў усім прысутным прыміцыйнае благаслаўленне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця