Пошук

14.10.2019 10:37   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

У нядзелю 13 кастрычніка ў парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) прайшло апошняе ў гэтым годзе Фацімскае набажэнства ў інтэнцыях вернікаў.

Вернікі вішнеўскай парафіі разам са сваім пробашчам ксяндзом Антоніем Казлоўскім кожны трынаццаты дзень месяца з мая па кастрычнік збіраюцца ў сваёй парафіяльнай святыні на набажэнствы, якія складаюцца са святой Імшы і Фацімскага Ружанца.

Несучы ў працэсіі вакол касцёла фігуру Маці Божай Фацімскай, удзельнікі набажэнства моляцца Ружанец з малітвамі, якія былі аб’яўлены ў Фаціме.

Падчас працэсіі цудоўны хор вішнеўскіх парафіянак спявае кароткія песні-разважанні, якія ўводзяць у духоўны сэнс кожнай таямніцы. Прамаўляючы цотныя таямніцы, удзельнікі набажэнства высока ўзнімаюць рукі ўгору, молячы Бога праз заступніцтва Панны Марыі аб усіх патрэбных ласках для сябе, для сваіх сем’яў, для родных і блізкіх, для нашай Бацькаўшчыны і ўсяго свету.

Фацімскія набажэнствы ў Вішневе, якія зазвычай збіраюць духавенства і вернікаў з усяго наваколля, зноў распачнуцца 13 мая наступнага года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа