6 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Тухаўскай у Тухаве (Польшча) адбылося пасвячэнне двух дыяканаў для Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты).
Як паведамляе партал Grodnensis.by, сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату прыняў брат Максім Лабкоў з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна Усход), які ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэтым годзе прынёс вечныя манаскія абяцанні ў згаданай законніцкай супольнасці.
Новапасвячаны дыякан з’яўляецца родным братам пробашча парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне кс. Дзмітрыя Лабкова, таксама рэдэмптарыста.
Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі Януш Мастальскі.