Пошук

20.08.2019 14:47   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by

15 жніўня падчас святой Імшы на пляцы перад базылікай Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тухаве (Польшча) брат Максім Лабкоў прынёс вечныя манаскія абяцанні.

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі для Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) дзень асаблівы не толькі з прычыны асаблівай пашаны законнікаў да Маці Божай. У гэты дзень у супольнасці традыцыйна прыносяцца манаскія абяцанні.

Як паведамляе сайт Grodnensis.by, цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з гэтай нагоды ўзначаліў правінцыял рэдэмптарыстаў а. Януш Сок CSsR.

Падчас Эўхарыстыі двое братоў прынеслі вечныя манаскія абяцанні, у тым ліку брат Максім Лабкоў з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы.

Гэта родны брат пробашча парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне а. Дзмітрыя Лабкова, таксама рэдэмптарыста. Ва ўрачыстасці ў Тухаве ўзяла ўдзел шматлікая група вернікаў з Гродна, моладзь, родныя брата Максіма.

Абноўлена 20.08.2019 15:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.