Пошук

03.10.2019 17:36   Тэкст: кс. Францішак Рудзь / Catholic.by
Фота Ганны Абаевай

2 кастрычніка адбылося пасяджэнне Міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспублікі Беларусь» (БТРБ).

Па даручэнню арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, у склад Праўлення таварыства ад Каталіцкага Касцёла увайшлі кс. канонік Ян Крэміс, кс. канонік Францішак Рудзь i доктар бiблiйнай тэалогii Марына Пашук.

24 студзеня быў абраны выканаўчы дырэктар арганізацыі. Ім стаў кіраўнік адвентысцкага Кніжнага цэнтру, пастар Супольнасці адвентыстаў Сёмага дня № 3 г. Мінска Георгій Мельнікаў. Кіраўнік выступіў са справаздачай пра дзейнасць арганізацыі за мінулы перыяд, асноўным кірункам якой стала выданне і распаўсюджванне рэлігійнай літаратуры з мэтай асветы. Менавіта ў гэтым годзе асаблівая ўвага грамадства надае дзіцячай літаратуры, арыентаванай у тым ліку і на самых маленькіх чытачоў.

Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла прадставілі і падаравалі ў бібліятэку Біблейскага таварыства нядаўна выдадзены «Новы Запавет для дзяцей і моладзі».

Унікальнае выданне, падрыхтаванае Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў касцёлы пры ККББ, убачыла свет у выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo».

Усе ўдзельнікі пасяджэння адзначылі вялікую працу, зробленую навукова-творчым калектывам, і высокі ўзровень выдавецкага выканання. Цікавая падача матэрыялу, даступнасць да ўспрымання, багацце ілюстрацый і карт зрабіла «Новы Запавет для дзяцей і моладзі» інтэрактыўнай кнігай. Яна выдадзена не толькі на ўзроўні апошніх дасягненняў у паліграфіі, але і як адаптаванае навукова-энцыклапедычнае выданне, скіраванае на пашырэнне кругагляду чытача ў сферы гісторыі рэлігіі.

Выданне зойме сваё пачэснае месца не толькі ў бібліятэцы таварыства, якое вядзе дзейнасць у сферы экуменізму. Яно стане важнаю прыладаю ў дыялогу паміж Касцёлам і сучасным маладым пакаленнем з выкарыстаннем новых метадаў катэхізацыі і евангелізацыі.

Абноўлена 03.10.2019 17:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа