23 верасня свой 70-ы дзень нараджэння адзначае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Будучы іерарх нарадзіўся 23 верасня 1949 года ў Эйшышкскай парафіі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе і 30 мая 1976 года прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.
У 1976–1981 гадах быў вікарыем у Панявежысе, а ў 1981 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі Святога Духа ў Вільні.
13 красавіка 1991 года папа Ян Павел II прызначыў ксяндза Аляксандра Кашкевіча біскупам навастворанай Гродзенскай дыяцэзіі, і 23 мая 1991 года біскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў біскупскае пасвячэнне свайго малодшага сабрата.
З 2006 па 2015 год быў Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Дырэктар парталу Catholic.by кс. Аляксандр Улас ад імя ўсіх супрацоўнікаў віншуе біскупа Аляксандра Кашкевіча з 70-годдзем і выказвае пажаданне Божых ласкаў у далейшым плённым пастырскім служэнні праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.