Пошук

05.09.2019 14:21   Паводле: Аdu.by / Сaritas-minsk.by / Catholic.by
Фота: forbes.com

5 верасня адзначаецца Міжнародны дзень дабрачыннасці. Рашэнне аб святкаванні гэтага дня было прынята ў снежні 2012 года на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Як адзначае adu.by, мэтай свята згодна з задумай арганізатараў з’яўляецца звяртанне ўвагі грамадскасці на ролю разнайстаных дабрачынных арганізацый і асобных людзей у пераадоленні ўбоства і гуманітарных крызісаў, спрыянне ўзаемадзеянню дабрачынных фондаў розных краін.

Дата Міжнароднага дня дабрачыннасці прымеркавана да гадавіны смерці маці Тэрэзы з Калькуты, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 1979 года «за дзейнасць у дапамозе патрабуючаму чалавеку».

На працягу больш чым 45 гадоў маці Тэрэза служыла бедным, хворым і сіротам, займаючыся дабрачыннай дзейнасцю спачатку ў Індыі, а потым і ў іншых краінах. Яна казала «…не можаце накарміць сотню людзей — накарміце аднаго».

Справы дабрачыннасці ў Касцёле на Беларусі здзяйсняе дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas. Між іншым, яно нясе дапамогу дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, дзецям і моладзі з асаблівасцямі развіцця, дзецям-сіротам, малазабяспечаным асобам, людзям сталага ўзросту, шматдзетным і няпоўным сем’ям і ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці.

У прыватнасці, пры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі існуе Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі ў в. Ляскоўка, дзе разам з апекунамі на дабрачыннай аснове размяшчаюцца дзеці, якія праходзяць абследаванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі. На базе цэнтра праводзіцца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця. Таксама арганізуюцца культурна-забаўляльныя і развіваючыя мерапрыемствы, майстар-класы у дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, сацыяльных прытулках, дамах састарэлых і інвалідаў.

Caritas збірае і размяркоўвае гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення, абутку, мэблі, прадметаў першай неабходнасці, сродкаў рэабілітацыі, прадуктаў харчавання. Праводзіцца навучанне валанцёраў, адукацыйныя мерапрыемствы.

Стаць валанцёрам і браць удзел у адным ці некалькіх напрамках дзейнасці Caritas, зрабіць ахвяраванне, распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасці таварыства можа кожны жадаючы.

Абноўлена 05.09.2019 14:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа