Пошук

03.09.2019 17:48   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

1 верасня ў мястэчку Ракаў, што пад Мінскам, адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэграцыйнага пакоя Caritas для дзяцей, які будзе дзейнічаць тут пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і святога Дамініка.

У памяшканні плануецца бясплатна аказваць падтрымку бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетным сем’ям, а таксама тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

З дзецьмі будуць праводзіць развіваючыя трэнінгі і гульні, а таксама дапамагаць рабіць урокі.

Спецыялісты, якія працуюць у пакоі, прайшлі адмысловыя навучальныя курсы па працы з дзецьмі.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

У нанядзелак 9 верасня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё другога інтэграцыйнага пакоя ў сталіцы, які будзе дзейнічаць пры парафіі св. Францішка (г. Мінск, вул. Авіяцыйная, 9).

Абноўлена 06.09.2019 08:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.