Пошук

03.09.2019 11:30   Паводле: с. Дар’я Галубкова OV / Catholicnews.by

Дэлегацыя з аўстрыйскай дыяцэзіі Лінца на чале з біскупам Манфрэдам Шоерам наведвае Беларусь. Шматгадовыя партнёры знаёмяцца з працай дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas у нашай краіне і абмяркоўваюць новыя сумесныя праекты.

Як паведаміў партал Catholicnews.by, 28 жніўня замежныя госці пазнаёміліся з дзейнасцю Caritas у Віцебскай дыяцэзіі, у тым ліку завіталі ў Клуб для людзей з інваліднасцю ў Віцебску. З гэтай нагоды наведвальнікі клубу разам з валанцёрамі спяклі піцу і зрабілі невялічкае свята.

Беларускія супрацоўнікі Caritas удзячныя за падтрымку сваім даўнім партнёрам з аўстрыйскага Лінца. З іх дапамогаю ўжо рэалізавана шмат дабрачынных праектаў на карысць найбольш патрабуючых у нашай краіне, незалежна ад іх веравызнання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.