Пошук

02.09.2019 11:10   Тэкст і фота: Кс. Аляксандр Ашмянчук CSMA / Catholic.by

З 27 па 30 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах (Ваўкавыскі дэканат) прайшлі рэкалекцыі аб пакліканні для моладзі з усіх парафій на Беларусі, у якіх нясуць служэнне святары з законніцкай супольнасці міхалітаў.

Такім чынам, пад Ваўкавыскам сабраліся юнакі і дзяўчаты з Васілішак, Гатава, Ізабеліна, Мінска (мікрараён Лошыца), Падароска, а таксама з саміх Шылавічаў.

Галоўная тэма рэкалекцый «Паклапаціся пра сябе» ахоплівала тры важныя аспекты: клопат пра сябе, пра сваё духоўнае жыццё і клопат пра бліжніх.

Супольная Эўхарыстыя, малітва, канферэнцыі, адарацыя дапамагалі моладзі паглыбіць духоўнае жыццё і ў цішыні сэрца пачуць голас Бога.

Супольны адпачынак і паход на возера далі магчымасць удзельнікам рэкалекцый пазнаёміцца з новымі сябрамі і такім чынам сабраць у адно і ўмацаваць маладую «міхаліцкую сям’ю», у якой на першым месцы — Бог.

Удзельнікі рэкалекцый у Шылавічах цудоўна і з карысцю правялі час, за што шчыра ўдзячныя Богу, арганізатарам і гасцінным гаспадарам — ксяндзу пробашчу Мар’яну Хамені CSMA і сястры Элігіі за адчыненыя дзверы і адкрытыя сэрцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця