Пошук

26.04.2023 17:05   Тэкст і фота: sdb.by

З 17 па 22 красавіка, традыцыйна на другім Велікодным тыдні, салезіяне ксяндза Боско, якія нясуць служэнне ў Беларусі, перажывалі штогадовыя рэкалекцыі.

Як паведамляецца на сайце салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі sdb.by, сёлета духоўныя практыкаванні прайшлі ў рэкалекцыйным доме пры дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат). Сумесна з салезіянамі ў рэкалекцыях удзельнічалі і браты з Кангрэгацыі святога Арханёла Міхала (міхаліты), якія таксама з’яўляюцца часткай салезіянскай сям’і.

Сёлетнія духоўныя практыкаванні для законнікаў правёў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які разам з сабратамі разважаў над святарствам, а таксама над тым, што значыць у сённяшнім свеце быць салезіянінам выхаваўцам.

Важнасць перажываць штогадовыя рэкалекцыі замацавана і ў салезіянскай канстытуцыі: «Гэта перыяды духоўнага адраджэння, якія Дон Боско лічыў асноўнай часткай і абагульненнем усіх рэлігійных практыкаванняў. Для ўсёй супольнасці і для кожнага салезіяніна гэта асаблівая магчымасць слухаць слова Бога, распазнаваць Ягоную волю і ачышчаць сэрца. Гэты час ласкі вяртае нашай душы глыбокае адзінства ў Езусе Хрысце і ажыўляе ў нас чаканне Яго другога прыйсця» (П 73).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця