Пошук

28.08.2019 17:11   Паводле: Grodnensis.by

Каталіцкая моладзь Шчучына па прыкладу сваіх аднагодкаў з Гродна ў апошнія дні лета выйшла на вуліцы свайго горада, каб спевам і танцам праслаўляць Бога.

Як адзначаюць самі маладыя людзі, гэта іх спосаб сведчання веры, якою яны жадаюць дзяліцца з іншымі, паведамляе сайт Grodnensis.by.

Евангелізацыя і новая евангелізацыя асабліва патрэбныя сёння нашаму народу.

Шмат людзей, прынамсі з цікавасці, затрымліваецца побач з маладымі вернікамі, каб услухацца ў змест словаў, якія яны спяваюць. Магчыма, кагосьці гэтыя словы закранулі і прымусілі задумацца над сэнсам жыцця і духоўнымі справамі.

Ёсць надзея, што дзякуючы такім евангелізацыйным вечарам Добрая Вестка будзе плённа распаўсюджвацца ў нашай краіне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця