Пошук

16.08.2019 09:29   Фота: Віталій Куркуль / Catholic.by

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, кс. Міхал Бубен, вікарый парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры наведаў мясцовы шпіталь.

Візіт святара ва ўстанову аховы здароўя адбыўся па просьбе персанала і пацыентаў пасялковага шпіталя.

Падчас наведвання ксёндз Міхал удзяліў сакрамэнт хворых адзінаццаці пацыентам, а таксама ўдзяліў ім святую Камунію.

Святар духоўна падтрымаў іх у цярпенні, а таксама благаславіў медыцынскіх работнікаў і іх транспарт — машыну хуткай дапамогі, такую неабходную ў пасёлку і навакольных вёсках.

Абноўлена 16.08.2019 09:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця