Пошук

14.02.2023 10:57   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

У суботу 11 лютага, у Сусветны дзень хворага, у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася святая Імша, падчас якой пажылым і нямоглы быў удзелены сакрамэнт хворых.

Пра гэта было паведамлена на сайце Місіі Samaranin.by. Цэлебрацыю ўзначаліў духоўны кіраўнік цэнтра ксёндз Аляксандр Шамрыцкі МІС.

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр прыдабрачыннай Місіі Добрага Самараніна дзейнічае ў Мінску ўжо пяты год. Адным з кірункам дзейнасці сясцёр уршулянак, якія ім апякуюцца, з’яўляецца дапамога хворым і церпячым.

Штогод у Сусветны дзень хворага ў капліцы Цэнтра адбываецца адмысловая цэлебрацыя для тых, хто нясе крыж цярпення і хваробы, падчас якой ім удзяляецца сакрамэнт хворых.

Гэты сакрамэнт — адзін з сямі сакрамэнтаў Касцёла, таямнічых бачных знакаў нябачнай Божай ласкі — яднае чалавека з Хрыстом, умацоўвае яго, робіць адважным у цярпенні і выпрабаваннях.

Сусветны дзень хворага, які штогод адзначаецца ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Люрдскай, нагадвае пра абавязак належнай апекі над хворымі, пра ўсведамленне каштоўнасці цярпення хворых у чалавечым і духоўным вымярэнні. Вернік, сілы якога значна аслаблі па прычыне хваробы або старасці і якому з-за гэтага пагражае смерць, можа прыняць сакрамэнт намашчэння хворых. Кожны, хто годна яго прымае, атрымлівае спакой, узмацненне і мужнасць, каб па-хрысціянску прымаць цярпенні і хваробы.

Падарункам для прысутных сталі музычныя малітвы ў выкананні кампазітара і музыкі Аляксандра Віслаўскага.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа