Пошук

12.08.2019 12:54   Паводле: Kс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) выступіў з канцэртам жаночы хор «Пэрлес» з Латвіі.

Пра гэта паведамляе партал Grodnensis.by. Дырыжорам хору з’яўляецца Эвіта Рэйнсонэ. Для сабраных у святыні слухачоў іграла і спявала таксама арганіст гервяцкага касцёла Алена Севасцьян.

На заканчэнне канцэрту пробашч гервяцкай парафіі кс. Эліяс Маркаўскас падзякаваў харыстам за стварэнне цудоўнай атмасферы і падрыхтоўку культурнай праграмы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця