Пошук

11.06.2019 10:10   Catholic.by

З 18 па 21 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў пад назвай: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» (Мц 14, 27).

Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам.

Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

У праграме прадугледжаны сустрэчы са святарамі і семінарыстамі, малітва, разважанне над Святым Пісаннем, спартовыя гульні і іншыя мерапрыемствы.

Праграма будзе дададзена пазней.

Запіс па тэлефонах:

+375 15 262 22 22
+375 33 689 10 39

З сабой трэба мець Святое Пісанне, комжу і спартовую вопратку.

Абноўлена 11.06.2019 10:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа