Пошук


На партале Каталіцкага Касцёла ў Беларусі распачынаецца тэставае вяшчанне інтэрнэт-тэлебачання ў евангелізацыйных мэтах.

Што такое евангелізацыя? Найлепшым адказам з’яўляюцца словы самога Хрыста з Евангелля паводле Марка: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны» (Мк 16, 15).

Абвяшчэнне Добрай Весткі немагчыма сабе ўявіць без перадачы пэўнай інфармацыі.

Абвяшчэнне ўжо даўно не абмяжоўваецца толькі вусным апавяданнем збаўчых падзеяў. У мінулым засталося таксама абвяшчэнне з дапамогай толькі запісаных тэкстаў. Сённяшнія сродкі камунікацыі дазваляюць нам абвяшчаць Хрыста, перадаючы вобразы і гук.

На партале Catholic.by мы спрабуем выйсці на новы ўзровень абвяшчэння Добрай Весткі і евангелізацыі з дапамогай інтэрнэт-тэлебачання.

Падкрэслім, што гэта пакуль што толькі спроба, таму заахвочваем вас далучацца, каб разам ствараць тое, што дапаможа нам і нашым блізкім наблізіцца да крыніцы вечнага Жыцця — Езуса Хрыста і Яго Добрай Весткі.

Напачатку вяшчанне плануецца толькі на вечаровы час, але пры неабходнасці яго можна пашырыць. Цяпер мы працуем таксама над тым, каб распачаць штодзённыя анлайн-трансляцыі святой Імшы і іншых набажэнстваў.

Чакаем вашых прапановаў і заўваг.

Старонка каталіцкага інтэрнэт-тэлебачання: tv.catholic.by

Наш адрас e-mail: tv@catholic.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа