Пошук

03.06.2019 14:43   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Piotr Wąsacz / mojepowolanie.pl

Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2019–2020 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску.

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.

Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

Рэктарат семінарыі ў Гродне

па папярэднім запісе па тэл.: +375 15 262 22 22

  • тэрмін: 17 чэрвеня – 10 жніўня 2019 г.,
  • адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1
  • Дакументы прымае дзяжурны святар.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 553 90 76

  • тэрмін: 1 ліпеня – 10 жніўня 2019 г., акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў
  • адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
  • Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

Віцебская дыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 884 54 82

  • тэрмін: 17 чэрвеня – 10 жніўня 2019 г., акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў
  • адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1
  • Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.

Рэктарат семінарыі ў Пінску

па папярэднім запісе па тэл. +375 16 532 31 57 ці +375 29 727 31 98

  • тэрмін: 17 чэрвеня – 10 жніўня 2019 г., з 10.00 да 17.00, акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў
  • адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16
  • Дакументы прымае кс. рэктар Андрэй Рылка.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:
г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

1-ы тур: 23 ліпеня — прыезд і падача дакументаў; 24 ліпеня — экзамен;
2-і тур: 12 жніўня — прыезд і падача дакументаў; 13 жніўня — экзамен.

На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
  • выпускнікі школ: сертыфікаты трох тэстаў ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання):
  1. беларуская/руская мова;
  2. замежная мова;
  3. гісторыя Беларусі/сусветная гісторыя/грамадазнаўства;
  • пасведчанне аб хросце;
  • пасведчанне аб канфірмацыі;
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
  • характарыстыка ад пробашча;
  • характарыстыка ад катэхета;
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма 1 здр/у-10);
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);
  • ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
  • 4 фотаздымкі 3х4 см.

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл.: +375 33 687 19 53 або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.

Абноўлена 08.08.2019 15:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа