З 22 па 29 кастрычніка Пастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае здзейсніць пілігрымку на Святую Зямлю «Па слядах Хрыста».
Пілігрымы наведаюць месцы, звязаныя з жыццём Езуса Хрыста, сярод якіх Ерузалем, Айн-Карэм, Бэтлеем, Назарэт, Ерыхон, Бэтанія, Галілея, гара Кармэль і Табор, месца Хросту Пана на Ярдане.
Праграма пілігрымкі
Дзень 1: Мінск – Тэль-Авіў
Збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» пры пункце рэгістрацыі лёту ў 16.30. Вылет з Мінска ў 19.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 22.50. Пераезд у гатэль у Бэтлеем. Размяшчэнне ў гатэлі. Начлег.
Дзень 2: Бэтлеем – Мёртвае мора – Бэтлеем
Сняданак. Адпачынак на Мёртвым моры. Прыпынак на гары Спакушэння ў Ерыхоне і сікаморы Закхея. Наведванне Бэтаніі. Пераезд у Бэтлеем, наведванне Храма Нараджэння Езуса, базылікі св. Кацярыны, Малочнага гроту, Поля пастухоў. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.
Дзень 3: Бэтлеем – Кейсарыя – Гара Кармэль – Назарэт
Сняданак. Пераезд у Кейсарыю — рымскую сталіцу з Новага Запавету: горад крыжакоў, вядомы рымскі акведук і амфітэатр. Наведванне Гары Кармэль: Грот Елісея і касцёл Найсвяцейшай Пані Кармэля. Кармэліцкі кляштар у Мухрака на гары Кармэль. Гара Табор. Пераезд у Назарэт: базыліка Звеставання, грот Звеставання, касцёл св. Юзафа. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Галілеі, у Назарэце.
Дзень 4: Галілейскае мора – Кафарнаум – Гара Благаслаўленняў – Табха – Кана – Назарэт
Сняданак (ранні). Пераезд у Галілею. Рака Ярдан, аднаўленне абяцанняў хросту. Наведванне Кафарнаума і Гары Благаслаўленняў. Табха: касцёл Памнажэння хлябоў і рыб і касцёл Прымату св. Пятра. Кана Галілейская, аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Вяртанне ў Назарэт: грот Звеставання, базыліка Звеставання. Вяртанне ў гатэль увечары. Абед-вячэра. Начлег у Назарэце.
Дзень 5: Назарэт – Каср-аль-Яхуд – Мёртвае мора – Бэтлеем
Сняданак. Пераезд уздоўж Іярданскай даліны. Наведванне Каср-аль-Яхуда, гістарычнае месца хросту Езуса Хрыста ў Ярдане. Адпачынак на Мёртвым моры. Праезд праз Юдэйскую пустыню ў Бэтлеем. Абед-вячэра. Начлег у гатэлі ў Бэтлееме.
Дзень 6: Ерузалем – Айн-Карэм – Бэтлеем
Сняданак. Пераезд у Ерузалем, брама св. Стэфана, першамучаніка, шпацыр па старым горадзе ў Ерузалеме: касцёл св. Ганны, Канвент Ecce Homo, Крыжовы шлях (Via Dolorosa), базыліка Гробу Пана, Кальварыя. Пераезд у Айн-Карэм: касцёл Адведзінаў і св. Яна Хрысціцеля. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.
Дзень 7: Бэтлеем – Ерузалем – Айн-Карэм – Бэтлеем
Сняданак. Пераезд у Ерузалем на Аліўную гару – месца Унебаўшэсця, касцёл Pater Noster, Dominus Flevit, Гетсэманскі сад, базыліка Агоніі, сімвалічны «гроб» Панны Марыі. Пераезд на Гару Сіён: абацтва Унебаўзяцця і Вячэрнік. Сцяна плачу. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.
Дзень 8: Бэтлеем – Ерузалем – Яфа – Тэль-Авіў – Мінск
Сняданак (ранні). Пераезд у Ерузалем, брама Яфа, стары горад у Ерузалеме: індывідуальнае наведванне базылікі Гробу Пана, Кальварыя, шпацыр, вольны час. У 14.00 выезд у Яфу, наведванне касцёла св. Пятра. Вольны час, шпацыр па старым горадзе. Выезд у аэрапорт у Тэль-Авіве ў 18.30. Рэгістрацыя, вылет у 23.50. Прыбыццё ў Мінск у 3.35. Заканчэнне пілігрымкі.
Запіс па тэлефоне і электроннай пошце:
+375 29 651 85 12 кс. Раман
e-mail: rfoksinski@gmail.com
Праграма рамкавая, чарговасць наведвання месцаў можа быць зменена.